Перайсці да зместу

Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авіякатастрофа Boeing 777
Схема палёту рэйса 017
Схема палёту рэйса 017
Агульныя звесткі
Дата 17 ліпеня 2014
Характар Знішчэнне самалёта ППА
Месца
Каардынаты N/A
Загінулыя 298
Параненыя 0
Паветранае судна

Самалёт у аэрапорце Перт (2010)
Мадэль Boeing 777-200ER
Авіякампанія Malaysia Airlines
Пункт вылету Амстэрдам
Пункт прызначэння Куала-Лумпур
Рэйс MH17/MAS17/KL4103
Бартавы нумар 9M-MRD
Дата выпуску 1997
Пасажыры 283
Экіпаж 15

Авіякатастрофа Boeing 777 — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 ліпеня 2014 года на тэрыторыі Украіны недалёка ад мяжы з Расіяй. Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў планавы рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Самалёт пачаў зніжацца за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору Расіі, пазней яго абломкі выявілі на зямлі на тэрыторыі Украіны. На борце знаходзілася 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа, усе яны загінулі. Самалёт упаў у раёне ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны.

Гэта другая катастрофа з авіялайнерамі дадзенай авіякампаніі за пяць месяцаў (пасля знікнення Boeing 777), і другая буйная авіякатастрофа ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны за месяц (пасля збітага сепаратыстамі самалёта Іл-76[2]). Расійскія, украінскія ўлады і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны адмаўляюць сваё дачыненне да трагедыі і вінавацяць адзін аднаго ў інцыдэнце. Перайсці да раздзела «#Версіі»

Па колькасці загінулых гэтая катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі авіяцыі з 11 верасня 2001 года і ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых за ўсю гісторыю. Найбуйнейшая авіякатастрофа XXI стагоддзя[заўв 1] і на постсавецкай прасторы.

Boeing 777-200ER (завадскі нумар 28411, серыйны — 084), зарэгістраваны пад нумарам 9M-MRD, быў пабудаваны на заводзе Boeing у Эверэце (штат Вашынгтон) у 1997 г., і быў перададзены авіякампаніі Malaysia Airlines 29 ліпеня 1997 г.[3]. Быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі Rolls-Royce Trent 800 і 282 пасажырскімі крэсламі. На дзень катастрофы 17-гадовы авіялайнер здзейсніў 11 434 цыклу «ўзлёт-пасадка» і налётаў 75 322 гадзіны[4][5].

Члены экіпажа і пасажыры

[правіць | правіць зыходнік]
Пасажыры на борце па грамадзянстве:27
Дзяржава Кол-ць чал.
 Аўстралія 27
 Бельгія 4
 Канада[заўв 2] 1
 Германія[заўв 3] 4
 Інданезія 12
 Малайзія[заўв 4] 43
 Нідэрланды[заўв 5] 193
 Новая Зеландыя 1
 Філіпіны 3
 Вялікабрытанія[заўв 6] 10
Усяго 298

Самалётам кіраваў экіпаж з 15 чал., якія мелі грамадзянства Малайзіі — 11 бортправаднікоў (3 сцюарда і 8 сцюардэс) і два кабінных экіпажа: асноўны (камандзір паветранага судна Юджын Чо Чжын Леонг, другі пілот Мухамад Фірдаус Абдул Рахім) і зменны (камандзір паветранага судна Ван Амран Ван Хасін, другі пілот Ахмад Хакімі Ханапі)[7][8].

На борце самалёта прысутнічалі грамадзяне 10 краін.

Маршрут Boeing 777

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў планавы рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа. Самалёт пачаў зніжацца за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору Расіі[9]. Сувязь з самалётам знікла ў 16:20 UTC+3[10]. Расійскую мяжу лайнер павінен быў перасекчы прыкладна ў 16:25 UTC+3[9].

Пазней абломкі самалёта выявілі на зямлі на тэрыторыі Украіны[9]. Самалёт зваліўся ў раёне вёскі Грабава. Усё 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа загінулі[10].

Месца падзення Boeing 777[11]
      (лінія) - маршрут Boeing 777      Меркаванае месца запуску ракеты (паводле даных The New York Times ад Дзяржаўнага дэпартамента ЗША)      Тэрыторыя пад кантролем сепаратыстаў

Увечар 17 ліпеня, Life News[12] і ІТАР-ТАСС[13] паведамлялі пра ўкраінскі Ан-26, збіты паўстанцамі (паводле іх жа слоў). Паводле сведчанняў, якія прыводзіліся РІА Навіны, збіццё адбылося прыкладна ў 16:00 па мясцовым часе, незадоўга да знікнення Боінга з экранаў радараў, і прыкладна ў тым жа раёне (каля горада Тарэз)[14].

Паводле слоў саветніка міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанкі, самалёт збіты тэрарыстамі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук»[10]. Глава Савета міністраў самаабвешчанай Данецкай рэспублікі Аляксандр Барадай заявіў, што «ў апалчэння няма сродкаў ППА, якія маглі б збіць транспартны самалёт на магістральнай вышыні»[15].

У групе УКантакце «Сводки от Стрелкова» (бел.: Зводкі ад Стралкова) з’явілася інфармацыя пра збіты самалёт над Тарэзам у Данецкай вобласці:

У раёне Тарэза толькі што збілі самалёт Ан-26, валяецца дзесьці за шахтай Прагрэс. Папярэджвалі ж — не лятаць у «нашым небе».[16]

Але гэтая група не з’яўляецца афіцыйнай групай Стралкова[17].

Служба бяспекі Украіны апублікавала запіс гутаркі тэрарыстаў дзе гаворыцца, што гэта менавіта яны збілі грамадзянскі самалёт[18][19]. У адпаведнасці з інфармацыяй СБУ, у перахопленых перамовах удзельнічаў І.Безлер («Бес»), які даклаў «свайму куратару палкоўніку ГРУ ГШ УС РФ В. Германіну пра толькі што збіты баявікамі грамадзянскі самалёт»[20].

Па заяве МУС Украіны, «маюцца доказы таго, што да катастрофы датычныя расійскія кадравыя ваенныя»[21]. Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Юрый Сяргеяў заявіў, што Кіеў прадставіць ААН доказы дачынення расійскіх ваенных да катастрофы[22].

Пасля крушэння MH17 у ліпені 2014 года намеснік начальніка Генеральнага штаба УС Расіі Андрэй Картаполаў агучыў версію расійскага боку, паводле яго слоў, усе дадзеныя паказваюць на тое, што MH17 быў збіты ўкраінскімі войскам[23].

13 кастрычніка 2015 года Савет па бяспецы Нідэрландаў (DSB) апублікаваў справаздачу тэхнічнага расследавання. Згодна яго дадзеным, самалёт быў збіты зенітнай ракетай з расійскай устаноўкі «Бук».

У кастрычніку 2015 года спецыялісты расійскага ваеннага канцэрна «Алмаз-Антэй» апублікавалі вынікі ўласнага расследавання катастрофы MH17. З яго вынікае, што Boeing быў збіты ракетай, якая ўжо не выкарыстоўвалася расійскімі ваеннымі, з тэрыторыі, якая на той момант не кантралявалася ніводным з бакоў канфлікту ў Данбасе[23].

У 2019 годзе Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук Алега Іваннікава, меркаванага расійскага афіцэра, якога называюць ключавым фігурантам справы аб авіякатастрофе «Боінга» рэйса MH17. Як раней паведамлялі даследчая група Bellingcat і расійскае выданне The Insider, Алег Іваннікаў каардынаваў дзеянні сепаратыстаў, а таксама наёмнікаў ПВК «Вагнер» на тэрыторыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі[24].

17 ліпеня 2019 намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны Віталь Маякоў заявіў, што для падтрымання наступу баевікоў паблізу Савур-Магілы ў ноч з 16 на 17 ліпеня 2014 года зенітна-ракетны комплекс «Бук» незаконна перамясцілі цераз дзяржаўную мяжу Украіны з Расійскай Федэрацыяй па маршруце: горад Данецк Растоўскай вобласці — пасёлак Северны Луганскай вобласці — горад Сарокіна (раней Краснадон) Луганскай вобласці. На пачатку ліпеня 2019 года стала вядома пра затрыманне Службай бяспекі Украіны аднаго з «камандзіраў узводу супрацьпаветранай абароны ДНР» Уладзіміра Цемаха, які займаўся пастаўкамі зброі з Расіі — яго вывезлі з непадкантрольнай Украіне тэрыторыі ў выніку спецаперацыі. Віталь Маякоў таксама заявіў аб затрыманні два гады таму вадзіцеля цягача на якім перавозіўся комплекс «Бук» перад катастрофай рэйсу МН17[25][26].

Ахвяры і наступствы

[правіць | правіць зыходнік]

Чалавечыя ахвяры

[правіць | правіць зыходнік]

Нікому на борце выжыць не ўдалося.

Грамадзянства пасажыраў борта[27]
Грамадзянства Кол-ць
 Нідэрланды 192[заўв 7]
 Малайзія 44[заўв 8]
 Аўстралія 27[заўв 9]
 Інданезія 12
 Вялікабрытанія 10[заўв 10]
 Бельгія 4
 Германія 4
 Філіпіны 3
 Канада 1[заўв 11]
 Новая Зеландыя 1
Агулам 298

Эканамічныя наступствы

[правіць | правіць зыходнік]

Здарэнне прывяло да зніжэння такіх фондавых індэксаў, як Dow Jones (0,73 %) і S&P 500 (0,77 %). Найбуйнейшы індэксны фонд, які інвестуе ў расійскія акцыі, Market Vector Russia ETF страціў 7 % ад свайго кошту. Т.зв. «індэкс страху» узрос на 31 % і дасягнуў піка з красавіка года. Акрамя таго, узраслі кошты на золата і сырую нафта: на 1,3 % і 1,8 % адпаведна[28].

Авіякампаніі Аэрафлот, Трансаэра, Air France, Turkish Airlines, Virgin Airlines, Lufthansa і S7 паведамілі пра намер здзяйсняць рэйсы ў аблёт Украіны[29]. Еўракантроль закрыў паветраную прастору Усходняй Украіны для грамадзянскай авіяцыі[30].

Рэакцыя на здарэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Украіна Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ініцыяваў стварэнне дзяржаўнай камісіі з прыцягненнем спецыялістаў ІКАО і іншых міжнародных структур для расследавання авіякатастрофы[31] і выказаў спачуванні прэм’ер-міністру і народа Малайзіі[32]. Паводле заявы Парашэнкі, катастрофа з’яўляецца тэрарыстычным актам[33], Пасля падзення самалёта Дзяржавіяслужба Украіны цалкам закрыла паветраную прастору для грамадзянскіх палётаў у зоне ваенных дзеянняў[34][35].

Расія Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні прэм’еру Малайзіі Наджыбу Разаку ў сувязі з авіякатастрофай[36]. МНС Расіі прапанавала дапамогу Украіне ў правядзенні мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў крушэння Boeing[37]. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі зрабіла заяву, што малайзійскі Boeing у момант свайго крушэння знаходзіўся па-за зонай дзеяння расійскай ППА і палёты ваенных самалётаў ВПС Расіі каля ўкраінскай мяжы ў гэты дзень не праводзіліся[38].

Малайзія Прэм’ер-міністр Малайзіі заявіў, што нягледзячы на тое, што ўкраінскі бок лічыць самалёт збітым, «на гэтым этапе Малайзія не можа дакладна вызначыць прычыну трагедыі, але мы павінны высвятліць і высвятлім дакладна, што менавіта здарылася з гэтым рэйсам». Ён таксама сказаў, што Малайзія прыме непасрэдны ўдзел у расследаванні і калі высвятліцца, што самалёт быў сапраўды збіты, Малайзія будзе настойваць, каб вінаватыя былі неадкладна адданы правасуддзю[39].

Нідэрланды Прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ заявіў, што знаходзіцца «ў стане глыбокага шоку». Таксама ён дадаў, што перарывае свой адпачынак у сувязі з інцыдэнтам.[40]

Германія Канцлер ФРГ Ангела Меркель выказала спачуванні блізкім загінулых у выніку авіякатастрофы і запатрабавала тэрміновага правядзення незалежнага расследавання катастрофы[41].

Аўстралія Прэм’ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат сказаў, што калі інцыдэнт сапраўды апынецца збіццём самалёта, тое гэта будзе злачынствам, і вінаватыя павінны паўстаць перад правасуддзем. Міністэрства замежных спраў Аўстраліі чакае пацверджання колькасці аўстралійскіх грамадзян на борце рэйса.[42]

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый 29 ліпеня 2015 года ў Савеце бяспекі ААН адбылося галасаванне за стварэнне міжнароднага трыбунала па расследаванні збіцця самалёта. Прапанову па стварэнні трыбунала падалі Аўстралія, Бельгія, Малайзія, Нідэрланды і Украіна[43]. Пастаянныя члены Савета бяспекі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя падтрымалі стварэнне трыбунала, Кітай устрымаўся. Таксама ўстрымаліся два непастаянныя члены Савета бяспекі ААН: Ангола і Венесуэла. Пры 11 галасах «за» рашэнне па стварэнні трыбунала было заблакавана Расіяй.

Расследаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Урад Украіны запрасіў да ўдзелу ў расследаванні прадстаўнікоў улад Малайзіі і Нідэрландаў, Еўракамісіі, амерыканскай кампаніі Boeing, Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), амерыканскага Нацыянальнага савета па бяспецы на транспарце (NTSB) і Еўрапейскай арганізацыі па бяспецы паветранай навігацыі (Eurocontrol). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (Інтэрпал) і паліцэйская служба Еўрапейскага саюза (Еўрапал) таксама накіруюць сваіх супрацоўнікаў да месца крушэння авіялайнера[44].

24 мая 2018 года прадстаўнік міжнароднай следчай групы на прэс-канферэнцыі пра вынікі расследавання заявіў, што зенітна-ракетны комплекс «Бук», які збіў «Боінг» Malaysia Airlines у Данецкай вобласці, належаў 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе Мінабароны Расіі. База 53-й брыгады размяшчаецца ў пасёлку Маршала Жукава пад Курскам. Следчая група высветліла, што «Бук» вывезлі з базы 23 чэрвеня. Ён быў у складзе канвою з 50 машын і шасці ЗРК «Бук». Следчыя прааналізавалі адметныя рысы машын па дзясятках фотаздымкаў, выкладзеных у гэты час у сацсетках. Яны высветлілі месцазнаходжанне аб’екта з кожнай фатаграфіі і склалі храналагічны шлях канвою з Курска[45][46].

19 чэрвеня 2019 прадстаўнікі міжнароднай сумеснай следчай групы афіцыйна назвалі імёны чатырох падазраваных па справе аб гібелі MH17. Гэта — былы міністр абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Ігар Гіркін (Стралкоў), а таксама Леанід Харчанка, Алег Пулатаў і Сяргей Дубінскі. Выдадзена чатыры ордэры на іх арышт. Следства лічыць, што яны нясуць адказнасць за арганізацыю дастаўкі зенітна-ракетнага комплексу «Бук» на кантраляваную сепаратыстамі тэрыторыю. Усе яны абвінавачаныя ў забойстве[47]. Пазней Нацыянальная пракуратура Нідэрляндаў прад’явіла абвінавачваньні чатыром фігурантам справы аб катастрофе рэйсу MH17[48][49].

9 сакавіка 2020 года ў Нідэрландах у судовым комплексе Схіпхала пачаліся слуханні па справе аб забойстве 298 чалавек, а таксама аб наўмысным знішчэнні самалёта. Ніводзін з чатырох падазраваных на судовае паседжанне не з’явіўся[50].

Падсудныя:

  • Ігар Гіркін (грамадзянін Расіі) — па стане на лета 2014 года міністр абароны самаабвешчанай ДНР, адстаўны афіцэр ФСБ;
  • Сяргей Дубінскі (грамадзянін Расіі) — на лета 2014 года старшы афіцэр расійскай ваеннай разведкі ў адстаўцы;
  • Леанід Харчанка (грамадзянін Украіны) — на лета 2014 года камандзір падраздзялення ваеннай разведкі «арміі ДНР»;
  • Алег Пулатаў (грамадзянін Расіі) — на лета 2014 года падпалкоўнік запасу ПДВ Расіі.

17 лістапада 2022 года суд прызнаў Ігара Гіркіна (Стралкова) і яго падначаленых Сяргея Дубінскага і Леаніда Харчанку вінаватымі і датычнымі да знішчэння самалёта «Boeing» MH17 і забойства 298 яго пасажыраў у небе над Данбасам у ліпені 2014 года. Яшчэ аднаго абвінавачанага Алега Пулатава прызналі невінаватым і адхілілі патрабаванне пракуратуры змясціць яго ў турму[51].

Суд палічыў даказаным, што рэйс MH17 быў збіты расійскай ракетай з ЗРК «Бук». У якасці доказаў суддзя называе след ад ракеты, спадарожнікавыя здымкі, паказанні сведак, перахопленыя тэлефонныя размовы і сляды паражаючых элементаў у самалёце. Таксама суддзя падкрэсліў, што ажыццявіць пуск ракеты мог толькі добра навучаны экіпаж і гэта не было выпадковасцю.

Таксама суд заявіў, што ў момант падзення «Boeing» у 2014 годзе Украіна знаходзілася ў неміжнародным узброеным канфлікце з самаабвешчанай «ДНР», якая, у сваю чаргу, знаходзілася пад кантролем Расіі.

  1. Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце не адносіць да авіяцыйных катастроф
  2. З падвойным грамадзянствам Канады і Румыніі, сеў на борт з канадскім пашпартам.
  3. У тым ліку:
    • 1 з падвойным грамадзянствам Нідэрландаў і Германіі.
  4. У тым ліку члены экіпажа.
  5. У тым ліку:
    • 1 з падвойным грамадзянствам Нідэрландаў і Бельгіі;
    • 1 з падвойным грамадзянствам Нідэрландаў і Ізраіля;
    • 1 з падвойным грамадзянствам Нідэрландаў і Італіі;
    • 1 з падвойным грамадзянствам Нідэрландаў і ЗША;
    • 1 з падвойным грамадзянствам Нідэрландаў і Малайзіі[6].
  6. У тым ліку:
    • 1 з падвойным грамадзянствам Вялікабрытаніі і Паўднёвай Афрыкі;
    • 1 з падвойным грамадзянствам Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі.
  7. У тым ліку тры чалавекі мелі грамадзянства В’етнама, па адным — грамадзянства Бельгіі, Ганконга, Ізраіля, Італіі і ЗША
  8. 29 пасажыраў і 15 членаў экіпажа; у тым ліку — адзін чалавек меў таксама грамадзянства Аўстраліі
  9. У тым ліку адзін чалавек меў таксама грамадзянства Ірландыі
  10. У тым ліку адзін чалавек меў таксама грамадзянства ПАР, адзін — Новай Зеландыі
  11. У тым ліку адзін чалавек меў таксама грамадзянства Румыніі
  1. http://www.bbc.co.uk/news/world-europe-28468858 Праверана 9 верасня 2014.
  2. http://lifenews.ru/news/135042
  3. airframes.org. Aircraft Database – 9MMRD. Airframes.Org (11 жніўня 2005). Праверана 17 ліпеня 2014.
  4. Malaysia Airlines 9M-MRD (Boeing 777 — MSN 28411) Архівавана 18 ліпеня 2014 года.
  5. 9M-MRD Malaysia Airlines Boeing 777-2H6(ER) — cn 28411 / 84 Архівавана 23 чэрвеня 2017 года.
  6. Remains of Shell worker and baby coming home. The Star (9 верасня 2014). — «The 35, he added, included restaurateur Jenny Loh Yan Hwa, a passenger with dual citizenship, along with Dutch citizens Fan Shun Po and Paul Goes.»  Праверана 25 верасня 2017. – The Dutch-Malaysian is counted as Dutch on the manifest Архівавана 18 верасня 2018.
  7. MH17 Passenger Manifest — DocumentCloud
  8. Malaysia Airlines Flight MH17 Passenger, Crew Names List Архівавана 2 сакавіка 2017 года.
  9. а б в Крыніца паведаміла пра падзенне малазійскага Boeing на мяжы Расіі і Украіны, Інтэрфакс (17 ліпеня 2014)
  10. а б в В ДОНЕЦЬКІЙ ОБЛАСТІ ЗБИЛИ ПАСАЖИРСЬКИЙ ЛІТАК, Українська правда (17 ліпеня 2014)
  11. http://www.nytimes.com/interactive/2014/07/17/world/europe/maps-of-the-crash-of-malaysian-airlines-flight-mh17.html?_r=0
  12. Апалчэнцы паведамілі пра збіты Ан-26 на ўсходзе Украіны
  13. Апалчэнцы абвешчанай ДНР збілі самалёт Ан-26 украінскіх ВПС
  14. Транспартны Ан-26 збіты на ўсходзе Украіны, заявілі сведкі
  15. ДНР усклала адказнасць за збіты «Боінг» на Кіеў, Інтэрфакс (17 ліпеня 2014)
  16. Стралкоў пра збіты Ан-26: Папярэджвалі ж не лётаць у "нашым небе" (Корреспондент.net, Сёння, 19:05).
  17. http://ikorpus.ru/12-07-2014-razyasnenie-po-povodu-vvoda-vojsk/ Архівавана 19 ліпеня 2014. iKorpus
  18. СБУ перахапіла перамовы тэрарыстаў: «Нячысцік» даклаў пра збіты самалёт
  19. СБУ выклала перамовы якія абстралялі «Боінг» сепаратыстаў
  20. http://www.unn.com.ua/ru/news/1366301-sbu-perekhopila-peregovori-teroristiv-byes-dopoviv-kuratoru-z-rf-pro-zbitiy-boyovikami-tsivilniy-litak-1
  21. http://www.unn.com.ua/ru/news/1366289-ye-dokazi-scho-mizhnarodniy-pasazhirskiy-litak-zbili-rosiyski-kadrovi-viyskovi-mvs
  22. http://www.unn.com.ua/ru/news/1366320-ukrayina-nadast-dokazi-prichetnosti-viyskovikh-rf-do-avariyi-boyinga-postpred-pri-oon
  23. а б rbc.ru
  24. nashaniva.by
  25. Презентація спікера Служби Безпеки України щодо ходу розслідування трагедії МН17
  26. svaboda.org
  27. Media Statement 6: MH17 Incident(недаступная спасылка). Malaysia Airlines (19 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2014. Праверана 19 ліпеня 2014.
  28. http://top.rbc.ru/economics/18/07/2014/937304.shtml#xtor=AL-[internal_traffic]--[rbc.ru]-[main_body]-[item_4]
  29. ІТАР-ТАСС — Рэакцыя сусветных авіякампаній на крушэнне Boeing у Данецкай вобласці
  30. http://itar-tass.com/mezhdunarodnaya-panorama/1325748
  31. Порошенко ініціює міжнародну комісію з розслідування катастрофи Боїнга-777 на Донеччині, УНІАН (17 ліпеня 2014)
  32. Президент України висловив співчуття Прем’єр-міністру та народу Малайзії
  33. http://www.ntv.ru/novosti/1144176
  34. http://www.unn.com.ua/ru/news/1366276-p-poroshenko-nazvav-katastrofu-litaka-malaysia-airlines-teroristichnim-aktom-s-tsegolko
  35. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2016. Праверана 18 ліпеня 2014.
  36. Пуцін выказаў спачуванні прэм’еру Малайзіі ў сувязі з крушэннем самалёта ва Украіне
  37. МНС Расіі прапанавала дапамогу Украіне ў ліквідацыі наступстваў крушэння Boeing
  38. Мінабароны РФ: У раёне крушэння малайзійскага Boeing знаходзяцца 27 украінскіх установак «Бук-М1»
  39. Alan Yuhas. Malaysia Airlines plane MH17 crashes in Ukraine - live updates | World news. theguardian.com. Праверана 17 July 2014.
  40. [1]
  41. Меркель узрушана крушэннем малайзійскага Boeing
  42. MH17 official statements. ABC News (17 ліпеня 2014). Праверана 17 July 2014.
  43. Росія заблокувала резолюцію РБ ООН щодо створення трибуналу по MH17
  44. Целы 196 загінулых знойдзены на месцы падзення малайзійскага Boeing (20 ліпеня 2014). Праверана 20 ліпеня 2014.
  45. tvrain.ru
  46. nashaniva.by
  47. svaboda.org
  48. tass.ru
  49. svaboda.org
  50. eurointegration.com.ua
  51. ibtgekwptx.net Архівавана 18 лістапада 2022.